Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию Полоцкого райисполкома
Государственное учреждение образования
Средняя школа №14 имени М.С. Гриневича
г. Полоцка
Этнаграфічны музей школы №14 быў створаны яшчэ ў 1990 г. намаганнямі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Давыдавай Г.І. і групы ініцыятыўных вучняў. Яго першапачатковая мэта - вывучэнне гісторыі роднага краю, яго культуры, побыту, мовы. Усе экспанаты музея былі сабраны ўласнымі сіламі вучняў школы падчас шматлікіх этнаграфічных экспедыцый у Докшыцкі, Глыбоцскі, Полацкі, Верхнядзвінскі, Міерскі раены.
На сенняшні дзень у музеі прадстаўлены самыя разнастайныя накірункі этнаграфіі беларускага народа: беларускі народны касцюм, прадметы хатняга ўжытку, сельскагаспадарчыя прылады працы ( сярпы, цапы, рагулі), дэкаратыўна-прыкладное мастацтва( вышыўка, вязанне, ткацтва, пляценне з саломы і лубу, ганчарства). Апошнім часам музей папоўніла невялікая нумізматычная калекцыя. Вялікая колькасць твораў дэкаратыўна - прыкладнога мастацтва дапамагае акунуцца ў сівую даўніну, ярка ўявіць традыцыі і побыт продкаў. У 2010/2011 гг. узначальвала музей настаўнік музыкі Войтава Ірына Віктараўнай. У сапраўдны час кіраўніком музея з'яўляецца сацыяльны педагог Марозава Аляксандра Міхайлаўна.
Члены Савета музея падтрымліваюць сувязь з вучнямі школы, запрашаюць усіх жадаючых наведаць мерапрыемствы, што праводзяцца на базе музея.
Вусная народная творчасць – важнейшая частка духоўнай культуры народа – надзвычай добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным бытаванні, адыграла вялікую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці. Яна плённа ўплывае і сёння на працэсы нацыянальнага адраджэння. Фальклорны працэс заўсёды адбываецца ў межах традыцыі, абапіраецца на папярэдні вопыт, выкарыстоўвае мастацкія каштоўнасці, якія належаць усяму народу. Фальклор перадае адносіны народа да важнейшых падзей. У творчасці кожнага народа ёсць свае непаўторныя рысы, якія ўтвараюць народную спецыфіку фальклора.
Беларускі народ стварыў свой гераічны і гістарычны эпас, які хаця і не набыў адзінай жанравай формы, аднак даволі поўна адлюстроўваў многія гераічныя старанні нашага мінулага. Менавіта паказ нацыянальнага каларыту беларускага фальклору, адраджэнне нацыянальных традыцый і сталі мэтай пры стварэнні ў Полацкім раённым аддзеле адукацыі, спорту і турызму праекта «Ад вытокаў у будучыню». На працягу рэалізацыі праекта вучні устаноў адукацыі Полаччыны разам з педагогамі будуць старанна вывучаць асаблівасці народных святаў і абрадаў беларусаў. Вынікам плённай працы стане паказ перад аднакласнікамі, бацькамі і педагогамі абрадавых дзеянняў.
21 студзеня гэты праект стартаваў у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №14 г. Полацка» самым паэтычным са старажытных славянскіх святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца на Беларусі,– святам Калядкі. Уся дзея адбывалася ў школьным этнаграфічным музеі «Спадчына», які дзейнічае ўжо на працягу 25 гадоў. Удзельнікі мерапрыемства творча і, разам з тым, не адыходзячы ад нацыянальных традыцый, прадэманстравалі прысутным, што такое «калядаванне па-беларуску».
На свяце былі і калядоўшчыкі, і традыцыйнае «паміранне» казы, і цыган з цыганкаю і мядзведзем.Так прыгожа вучні і настаўнікі спявалі беларускія калядныя песні, распавядалі калядныя вершы! Выступаючыя актыўна ўключалі ў гульні, песні, карагоды і гасцей свята.
Хтосьці з прысутных пад гукі скрыпкі ўспамінаў мінулыя гады, дзяцінства, калі так цікава праходзілі Калядкі, а хтосьці ўпершыню ўбачыў такое свята.
А як прыветна сустракаў калядоўшчыкаў гаспадар Цярэшка са сваёй гаспадыняй Шчодрай! Якіх толькі пачастункаў на стале ў іх не было: і куцця, і бліны, і сала з кілбасой!.. А хатка як хораша была прыбрана! Гарэлі свечкі, якія надавалі таямнічасці. Падчас мерапрыемства адбылася дэгустацыя куцці і іншых беларускіх страў. Апошні карагод – і ўсе з усмешкамі на тварах і словамі падзякі разышліся па хатах.
Галоўны спецыяліст РАА Страленка І. М. выказала ўдзячнасць арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемства за іх дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускіх традыцый.
Ці не багатая гісторыя нашай краіны? Так, вельмі багатая. Цудоўную культуру і традыцыі зберагло старэйшае пакаленне для нас. Дык давайце ж не забываць спадчыну нашага народа, а і надалей перадаваць яе нашым дзецям і унукам!
Ганна Алексiна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №14 г.Полацка.
Цели музея:
Задачи:
Общее количество музейных предметов насчитывает более 145. На основе этих предметов посетителей знакомят с богатой и интересной историей Полоцкого края, от 19 века, до наших дней.
Экспозицией нашего музея представлены:
Тематические мероприятия: